"Славянскі вянок — гістарычнае і культурнае адзінства славянскіх народаў"

16.04.2024

У рамках міжнароднага праекта "Славянскі вянок — гістарычнае і культурнае адзінства славянскіх народаў" 4 красавіка 2024 года праходзіў III міжнародны конкурс беларускай паэзіі і песні ў Маскве.

Вучні гімназіі прынялі актыўны ўдзел. Па выніках конкурсу Шымовіч Мікіта (6 "Б" клас) атрымаў дыплом II ступені за сачыненне "Каб памяталі...", Кульбіцкая Дарына (5 "Б" клас) прачытала верш Е. Лось "Дзяўчаты мінулай вайны", Рабцава Дарына (9 "Б" клас) — "Камсамольскі білет" А. Куляшова. Вучаніцы ўзнагароджаны дыпломамі III ступені. Валатовіч Марыя выканала песню "Беларуская мова" і была ўзнагароджана дыпломам I ступені.