Гучы, роднае слова!

26.02.2024

19 лютага для  вучняў 5 – 9 класаў была арганізавана творчая майстэрня “Фразеалагізмы ў малюнках”. Гімназісты зашыфроўвалі фразеалагізмы. Працуючы над заданнем, вучні раскрывалі свой творчы патэнцыял, развівалі крэатыўнае мысленне.

20 лютага ў гімназіі адкрылася выстава паштовак “Роднаму слову прызнанне ў любові”. Вучні афармлялі паштоўкі, выказвалі пачуцці да Радзімы, пісалі на роднай мове словы ўдзячнасці. Такая форма работы спрыяла павышэнню ў вучняў матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры. Любоў да сваёй Радзімы, народа пачынаецца з любові да роднай мовы. Мова яднае нас у народ, які носіць прыгожае імя – беларусы.

21 лютага прайшла акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Вучні стваралі інтэрактыўны плакат, на якім запісвалі пераклад на беларускую мову рускіх слоў. У працэсе работы гімназісты паспяхова папаўнялі свой слоўнікавы запас.

 У Міжнародны дзень роднай мовы вучні дэкламавалі вершы пра беларускую мову па гімназічным радыё, што спрыяла выхаванню патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да роднай краіны і роднай мовы.

Інтэрактыўная віктарына “Чароўны куфэрак”, якая адбылася 21 лютага сярод вучняў 5 – 9 класаў,  садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, а таксама стварэнню ўмоў для развіцця пазнавальнай актыўнасці, інтэлектуальных магчымасцей і творчых здольнасцей вучняў, іх камунікатыўнай культуры.