Акцыя "Мілагучныя словы роднай мовы"

21.02.2023

Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова! П.Панчанка

 21 лютага 2023 года ў гімназіі прайшла акцыя "Мілагучныя словы роднай мовы". З вялікім задавальненнем вучні пісалі пра беларускую мову, узгадвалі афарызмы. Узнёсласць мерапрыемству надавалі песні, якія раскрывалі значнасць нашай мовы. На перапынках вучні розных класаў прынялі ўдзел у адкрытым мікрафоне "Гучы, роднае слова" - чыталі вершы беларускіх паэтаў. І яшчэ раз кожны пераканаўся, як казаў А.Крывіцкі, што "незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова".