Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2022

  Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Вучні нашай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у акцыі "Чытаем па-беларуску". Вучаніца 5 "А" класа Гардзейчык Александра, удзельніца конкурсу "Жывая класіка", расказала  верш "У друкані": адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі. Вучні нашай гімназіі таксама пазнаеміліся з творамі сучаснай беларускай літаратуры, асабліва папулярнымі сталі кнігі А. Бадака "Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца", Я. Хвалея "Прынцэса з тусоўкі", В. Гапеева "Урокі першага кахання" і іншыя. Сябры, шануйце нашу родную мову і літаратуру, чытайце кнігі на прыгожай і мілагучнай беларускай мове!

Фотографии