Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2019

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я. Янішчыц

21 лютага адзначаецца міжнародны дзень беларускай мовы. У гэты дзень у гімназіі быў праведзены "Літаратурны дэсант" у III - VI  класах. Вучні XI класа расказалі пра свята роднай мовы. Прагучалі вершы, прысвечаныя беларускай мове. Цікава і займальна прайшлі конкурсы: "Словы-змейкі", "Пазнай фразеалагізм", "Аматары беларускага фальклору", "Права выбару". У канцы мерапрыемства быў дадзены наказ: 

Жадаю  вам, мілыя дзеці, заўсёдна
Любімаю мовай валодадзь свабодна
І каб на жыцці вам ішлося лягчэй,
Вы мову народа вучыце хутчэй